RU BY EN 中文
Twitter Instagram

АСВОД нагадаў правілы бяспечных паводзін на лёдзе

АСВОД нагадаў правілы бяспечных паводзін на лёдзе.

Рыбакам і людзям, якія прывыклі пераходзіць вадаёмы па лёдзе, каб скараціць шлях, трэба апранаць выратавальныя камізэлькі, мець пры сабе выратавальныя канаты.

Перад выхадам на лёд трэба праверыць яго на трываласць. Не рэкамендуецца гэта рабіць нагой. Можна стукнуць па ім палкай. Калі з’явілася расколіна або прабоіна, выходзіць на такі лёд нельга.

У АСВОДзе папярэдзілі аб небяспецы шматслойнага лёду, які ўтвараецца пры перападзе тэмператур. Пры ўтварэнні тонкага прамежкавага пласта лёд не будзе трывалым. На вока яго таўшчыня можа быць і 30 см, але па сваёй структуры ён будзе кашападобным, мяккім.

Як дзейнічаць чалавеку, які ўсё ж праваліўся пад лёд:

– калі ёсць выратавальны канат, то яго трэба кінуць у бок берага;

– выбірацца на лёд трэба без рэзкіх рухаў, шырока расставіўшы рукі на абзе;

– прасоўвацца ў бок берага лепш лежачы.

Тых, хто стаў відавочцам надзвычайнай сітуацыі, а таксама заўважыў дзяцей і падлеткаў паблізу вадаёмаў або на лёдзе, у АСВОДзе просяць паведамляць пра гэта па тэлефонах 101 і 112. Варта ацэньваць абстаноўку і свае сілы. Прабірацца да таго, хто тоне, трэба паўзком, абапіраючыся на прадметы, якія павялічваюць плошчу апоры. Чалавеку трэба працягнуць палку, дошку, шост, вяроўку або лесвіцу і выцягнуць яго з палонкі.