RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўаблводаканал рэарганізаваны з 4 студзеня 2020 года

У адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 20 снежня 2019 г. № 27-60 унітарнае вытворчае камунальнае прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Магілёўаблводаканал» (далей – УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал») рэарганізавана шляхам далучэння да яго МГКУП «Гарводаканал», Бабруйскага УКДПП «Водаканал», Асіповіцкага ДУКПП «Водаканал», Касцюковіцкага УКП «Водаканал», УПКП «Быхаўрайводаканал», Крычаўскага УКВП «Водаканал», Мсціслаўскага УКПП «Водаканал» і з’яўляецца правапераемнікам ва ўсіх маёмасных, фінансавых і немаёмасных правах і абавязках, а таксама маёмасці (як маёмасных комплексаў), якая адносіцца да аб’ектаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Бялыніцкага УКП «Жылкамгас», УКП «Жылкамгас» Бабруйскага раёна, Глускага УКП «Жылкамгас», Горацкага УКПП «Камунальнік», Дрыбінскага УКП «Жылкамгас», Кіраўскага УКП «Жылкамгас», Клімавіцкага УКП «Камунальнік», Клічаўскага УКП «Жылкамгас», Краснапольскага УПКП «Жылкамгас», Круглянскага УКП «Жылкамгас», Магілёўскага УКП «Жылкамгас», Слаўгарадскага УКП «Жылкамгас», Хоцімскага УКП «Жылкамгас», Чавускага УКП «Жылкамгас», УКПП «Чэрыкаўскі жылкамунгас», Шклоўскага УКП «Жылкамгас».

УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» паведамляе абанентам і спажыўцам аб тым, што правапераемнікам абавязацельстваў названых арганізацый і пастаўшчыком паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 04.01.2020 з’яўляецца УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал».

04.01.2020 на базе УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» створаны філіялы ў гарадах Магілёве, Бабруйску, Касцюковічы:

1. Філіял «Магілёўскі водаканал» унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Магілёўаблвадаканал» (212026, г. Магілёў, вул. Сурганава, 21а, тэлефон дыспетчарскай службы 632177; 633828).

Філіял забяспечвае эксплуатацыю аб’ектаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі (далей – аб’екты ВКХ) наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:

г. Горкі, Горацкі раён, г. Бялынічы, Бялыніцкі раён, г. Быхаў, Быхаўскі раён, г. п. Дрыбін, Дрыбінскі раён, г. Круглае, Круглянскі раён, г. Магілёў, Магілёўскі раён, г. Мсціслаў, Мсціслаўскі раён, г. Слаўгарад, Слаўгарадскі раён, г. Чавусы, Чавускі раён, г. Шклоў, Шклоўскі раён;

2. Філіял «Бабруйскі водаканал» камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Магілёўаблводаканал» (213826, г. Бабруйск, вул. Урыцкага, 2, тэлефон дыспетчарскай службы 80225721128).

Філіял забяспечвае эксплуатацыю аб’ектаў ВКХ наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:

г. Бабруйск, Бабруйскі раён, г. п. Глуск, Глускі раён, г. Кіраўск, Кіраўскі раён, г. Клічаў, Клічаўскі раён, г. Асіповічы, Асіповіцкі раён;

3. Філіял «Касцюковіцкі водаканал» унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Магілёўаблвадаканал» (213640, г. Касцюковічы, вул. Зіньковіча, 107, 80224576613).

Філіял забяспечвае эксплуатацыю аб’ектаў ВКХ наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:

г. Клімавічы, Клімавіцкі раён, г. Касцюковічы, Касцюковіцкі раён, г. п. Краснаполле, Краснапольскі раён, г. Крычаў, Крычаўскі раён, г. Чэрыкаў, Чэрыкаўскі раён, г. п. Хоцімск, Хоцімскі раён.