RU BY EN 中文
Twitter Instagram

План пераходу на экаўпакоўку зацверджаны ў Беларусі

План мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года № 7, паведамляецца на сайце ўрада.

Планам прадугледжана, што пры правядзенні масавых мерапрыемстваў будзе арганізоўвацца паасобны збор адходаў, у 2020–2021 гадах створаць дэпазітную (закладную) сістэму звароту спажывецкай упакоўкі. Запланавана павялічыць аб’ёмы вытворчасці экалагічна бяспечнай (у тым ліку папяровай, шкляной, біяраскладальнай) упакоўкі.

МАРГ разам з зацікаўленымі даручана вызначыць пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога будуць забаронены ў аб’ектах грамадскага харчавання з 1 студзеня 2021 года.

Акрамя таго, неабходна будзе прадумаць эканамічныя стымулы для пераходу на экаўпакоўку. У 2021 годзе ва ўрад трэба ўнесці праект пастановы, які прадугледжвае паэтапнае абмежаванне максімальнай ёмістасці палімернай тары, якая ўжываецца для разліву піва і слабаалкагольных напояў, да 1 літра ўключна.

У галіне правядзення навуковых даследаванняў мяркуецца рэалізаваць план дзеянняў па стварэнні тэхналогіі і вытворчасці біяраскладальнага пакавання з расліннай сыравіны.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць выкананне плана мерапрыемстваў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА