RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб змене з 1 студзеня 2020 года памеру выручкі для прызнання ІП плацельшчыкамі ПДВ

31 снежня 2019 года падпісаны ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 503 «Аб падаткаабкладанні», падпунктам 9.6 пункта 9 якога ўстаноўлена, што ў 2020 годзе плацельшчыкамі падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў для мэт абзаца трэцяга артыкула 112 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Падатковы кодэкс) прызнаюцца:

– індывідуальны прадпрымальнік, які прымяняе агульны парадак падаткаабкладання, калі сума выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў* і даходаў у выглядзе аперацый па здачы ў арэнду (перадачы ў фінансавую арэнду (лізінг) маёмасці нарастальным вынікам з пачатку года перавысіць 441 000 беларускіх рублёў** без уліку падаткаў і збораў, якія вылічаюцца з выручкі;

– індывідуальны прадпрымальнік, які прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання, калі сума выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў* і даходаў у выглядзе аперацый па здачы ў арэнду (перадачы ў фінансавую арэнду (лізінг) маёмасці, атрыманых ім ад камерцыйных арганізацый (за выключэннем акцыянерных таварыстваў), удзельнікамі, уласнікамі маёмасці якіх з’яўляюцца ён, яго муж (жонка), бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), нарастальным вынікам з пачатку года перавысіць 441 000 беларускіх рублёў без уліку падаткаў, што вылічаюцца з выручкі.

*Выручка вызначаецца ў парадку, устаноўленым у артыкуле 205 Падатковага кодэкса.

**У суму выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў не ўключаецца выручка ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў пры ажыццяўленні дзейнасці, па якой у адпаведнасці з Падатковым кодэксам выплачваюцца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб і (або) падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці