RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прызначэнні датэрміновай пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі або за выслугу гадоў

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 17 студзеня 2020 г. падпісаны ўказ № 15 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Сапраўдным Указам прадастаўляецца права на прызначэнне датэрміновай пенсіі па Законе Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі ў адпаведнасці з артыкуламі 12, 13, 15 або за выслугу гадоў у адпаведнасці з артыкуламі 47–49, 49-2) замест датэрміновай прафесійнай пенсіі работнікам, якія выпрацавалі да 1 студзеня 2009 г. (да ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання) не менш за палову патрабаванага поўнага льготнага стажу.

Пры гэтым наяўнасць у такіх работнікаў права на датэрміновую прафесійную пенсію па Законе Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» і працягласць іх прафесійнага стажу значэння не маюць.

Даведачна: з 1 студзеня 2009 года Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» ўведзена сістэма прафесійнага пенсійнага страхавання работнікаў, занятых у асаблівых умовах працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Датэрміновая прафесійная пенсія такім работнікам прызначаецца пры адпрацоўцы пасля 01.01.2009 не менш за палову патрабаванага льготнага стажу з выплатай працадаўцам узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Памер гэтай пенсіі вылічаецца зыходзячы з аб’ёму ўзносаў, назапашаных на спецыяльнай частцы індывідуальнага асабовага рахунку работніка. Пры наяўнасці права на датэрміновую прафесійную пенсію гублялася права на пенсію па Законе Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні».

Па пытаннях прызначэння датэрміновай пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі або за выслугу гадоў варта звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Прызначэнне пенсіі будзе рабіцца з даты звароту па прызначэнне пенсіі ва ўстаноўленым парадку (пры захаванні іншых устаноўленых заканадаўствам умоў).