RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб змяненні памеру базавай даходнасці па адзіным падатку на ўменены даход у Магілёўскай вобласці з лютага 2020 года

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 380 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (з улікам змяненняў і дапаўненняў) для мэт вылічэння адзінага падатку абласныя (Мінскі гарадскі) Саветы дэпутатаў маюць права павялічваць (памяншаць), але не больш чым у два разы, базавую даходнасць на аднаго работніка ў месяц у дачыненні да ўсёй тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і (або) у залежнасці ад месца ажыццяўлення плацельшчыкам дзейнасці па аказанні паслуг па абслугоўванні і рамонце (населены пункт, па-за населеным пунктам, месца ажыццяўлення дзейнасці ў межах населенага пункта (цэнтр, ускраіна)).

У выпадку прыняцця рашэння мясцовага Савета дэпутатаў аб адмене раней устаноўленага павелічэння (памяншэння) базавай даходнасці або аб павелічэнні (памяншэнні) базавай даходнасці ў іншым памеры падлік і выплата адзінага падатку, зыходзячы з раней устаноўленага павелічэння (памяншэння) базавай даходнасці, спыняюцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім азначанае рашэнне ўступіла ў сілу.

Магілёўскім абласным саветам дэпутатаў 30.12.2019 прынята рашэнне №18-3 «Аб змяненні рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21.02.2019 №9-6» (далей – рашэнне), якое, згодна з пунктам 3 рашэння, уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання (апублікавана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 15.01.2020, 9/99763).

У адпаведнасці з пунктам 1 пастановы базавая даходнасць на аднаго работніка ў месяц для вылічэння адзінага падатку на ўменены даход для арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг па тэхнічным абслугоўванні і (ці) рамонце аўтамотатранспартных сродкаў і (або) іх кампанентаў, зменшана:

– у гарадах Горкі, Крычаў, Асіповічы, – на 20 працэнтаў;

– у населеных пунктах, па-за населенымі пунктамі Магілёўскай вобласці, за выключэннем гарадоў Магілёва, Бабруйска, Горак, Крычава, Асіповічы, – на 30 працэнтаў.

У сувязі з гэтым, пачынаючы з 01.02.2020, пры вылічэнні адзінага падатку на ўменены даход памеры базавай даходнасці ў рублях на аднаго работніка ў месяц складаюць:

г. Магілёў, г. Бабруйск

г. Горкі, г. Крычаў, г. Асіповічы

Іншыя населеныя пункты, па-за населенымі пунктамі, за выключэннем пералічаных у графе 1 і графе 2 табліцы

1

2

3

2 900,00

2 320,00

2 030,00

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці