RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Усё, што трэба ведаць пра новаўвядзенні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь

З 28 студзеня 2020 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 г. № 219-З «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

У ліку асноўных навацый, прадугледжаных дакументам, наступныя:

– рэгуляванне парадку часовага пераводу са згоды работніка на іншую працу, у тым ліку да іншага наймальніка. Памер выхадной дапамогі павялічаны да адной сярэднямесячнай заработнай платы, калі звальненне работніка адбылося па прычыне ўстанаўлення няпоўнага працоўнага часу (менш за палову нормы). Устаноўлены месячны тэрмін папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы. Прадастаўлена магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве поўны працоўны дзень або змену ў перыяд працоўнага адпачынку;

– рэгуляванне адносін работніка і наймальніка пры выкананні працы ў мабільным рэжыме, г. зн. дыстанцыйнай працы;

– замацаванне дадатковых сацыяльна-працоўных гарантый – прадастаўленне бацькам па іх жаданні адпачынку (да 14 каляндарных дзён) пры нараджэнні ў сям’і дзіцяці; зняцце забароны на накіраванне ў службовую камандзіроўку жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў;

– па пагадненні бакоў 5-гадовы кантракт з работнікам, які не дапускае парушэнняў дысцыпліны, будзе працягвацца да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеяння. Новы кантракт з такім работнікам будзе заключацца на тэрмін не менш за тры гадоў. На меншыя тэрміны кантракты будуць працягвацца і заключацца новыя толькі з пісьмовай згоды работніка;

– замацаванне нормы аб матэрыяльнай адказнасці: яна будзе наступаць аднолькава і для тых, хто працуе па кантракце, і для тых, хто па працоўным дагаворы, толькі за наўмыснае прычыненне маёмаснай шкоды.

З падрабязнымі каментарамі па ўнесеных зменах можна азнаёміцца ніжэй:

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

pravo.by, mintrud.gov.by