RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Усе віды электроннага лічбавага подпісу цяпер можна атрымаць у «адным акне»

З 3 лютага 2020 года на базе РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» пачаў працу рэгістрацыйны цэнтр дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу, у якім будзе можна атрымаць усе віды электроннага лічбавага подпісу ў «адным акне».

Калі раней карыстальнікі былі вымушаны звяртацца па атрыманне атрыбутнага сертыфіката для ўдзелу ў працэдурах дзяржзакупак і па «пашыраны» лічбавым подпіс (сертыфікат ДзяржСКАК) у розныя арганізацыі, то зараз для зручнасці карыстальнікаў гэта можна зрабіць у адным месцы. Рэгістрацыйны цэнтр ДзяржСКАК Нацыянальнага цэнтра маркетынгу будзе ажыццяўляць выдачу сертыфікатаў, прымяняльных для ўсіх дзяржаўных інфармацыйных сістэм нашай краіны.

Акрамя таго, аналагічнае комплекснае абслугоўванне арганізацый будуць ажыццяўляць рэгістрацыйныя цэнтры ДзяржСКАК на базе філіялаў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.

Кантактная інфармацыя філіяла РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» у г. Магілёве:

Ленінская, 63, офіс 109.

тэл.: (0222) 22-66-03, 22-63-40 факс: 22-64-86

e-mail: ncm_mogilev@icetrade.by