RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыхарам вобласці прапануюць абмеркаваць праект рашэння па пашырэнні пераліку населеных пунктаў, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне ўказа «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»

На прававым форуме Беларусі ў перыяд з 13 па 23 лютага 2020 года праводзіцца публічнае абмеркаванне праекта рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб змяненні рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 лістапада 2017 г. № 31-1», які прадугледжвае пашырэнне пераліку населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», што будзе спрыяць стымуляванню дзелавой актыўнасці, развіццю гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці.

Арганізатар грамадскага абмеркавання–Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў.

Свае заўвагі і прапановы па праекце рашэння можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.