RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці колькасць самазанятых грамадзян павялічылася

Па стане на 1 студзеня 4 801 жыхар Магілёўскай вобласці ажыццяўляў дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Паводле слоў суразмоўцаў, у параўнанні з мінулым годам самазанятых грамадзян стала больш на 616 чалавек. Паступленні адзінага падатку ў бюджэт павялічыліся на Br249 тыс. у фактычным вылічэнні, што склала Br803,4 тыс.

Сярод відаў дзейнасці ў жыхароў вобласці найбольш запатрабаваныя:

– цырульныя і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры – 1 165 чалавек (24,3% ад агульнай колькасці самазанятых);

– рэалізацыя на гандлёвых месцах і (або) іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, жывёл (за выключэннем кацянят і шчанюкоў), хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў – 842 чалавекі (17,5%);

– паслугі рэпетытарства – 637 чалавек (13,3%);

– распілоўка і колка дроў, пагрузка і разгрузка – 366 чалавек (7,6%);

– паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, паслугі па драбненні збожжа, выпас жывёлы – 314 чалавек (6,5%);

– рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання хатняй жывёлы (кошкі, сабакі) – 234 чалавекі (4,9%).