RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стала вядома, якія парогавыя балы на ЦТ чакаюць абітурыентаў у 2020 годзе

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, парогавыя балы на цэнтралізаваным тэставанні застануцца на ўзроўні мінулага года.

У прыватнасці, у прыёмныя камісіі ўніверсітэтаў і каледжаў будуць прымаць сертыфікаты з наступнымі выніковымі ацэнкамі:

–10 балаў па рускай або беларускай мовах (для будучых філолагаў–ад 25);

–ад 20 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;

–ад 25 балаў па гісторыі, геаграфіі, замежных мовах;

–ад 10 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта другі профільны прадмет.

Для даведкі

Пасля завяршэння цэнтралізаванага тэставання ў мінулым годзе дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк анансаваў, што ў 2020-м мінімальныя балы, якіх хопіць для паступлення абітурыентам, павысяцца. У лютым гэтага года такая ініцыятыва разглядалася тройчы, але ў выніку ў Міністэрстве адукацыі вырашылі парогавыя значэнні пакінуць ранейшымі.

Варта нагадаць, што ў мінулым годзе балы на ЦТ у Беларусі пачалі лічыць па новай методыцы. Яе прынцып у тым, што нават за часткова дакладны адказ абітурыент можа атрымаць 1 бал, а вынік залежыць не толькі ад агульнай сумы набраных балаў, але і ад каэфіцыента, які вызначаюць падчас праверкі работ.

– Менавіта такі падыход да ацэнкі адлюстроўвае рэальны ўзровень ведаў абітурыентаў, а не паказвае працэнт вырашаных заданняў, як гэта было раней, – лічаць спецыялісты Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Паводле іх звестак, вынікі ЦТ–2019 паказалі, што працэнт тых, хто пісаў тэставанне добра, застаўся прыкладна тым жа, а вось колькасць абітурыентаў з нізкімі баламі адчувальна вырасла, як і прагназавалі ў РІКВ.

Сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі