RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністэрства аховы здароўя патлумачыла як, каму і дзе праходзіць лабараторныя абследаванні на каранавірус

Пункты забору біяматэрыялу (мазок) арганізаваны ў пунктах пропуску праз мяжу, у інфекцыйных бальніцах і ў асобных паліклініках. Больш падрабязны спіс тут.

Усім, хто вярнуўся з небяспечных на каранавірус краін (на сёння ў гэтым спісеКітай, Іран, Італія, Паўднёвая Карэя) на борце самалёта, праз пункты пропуску на мяжы, на цягніку будзе прапанавана запоўніць «Анкету прыбыўшага», каб у медыкаў была магчымасць арганізаваць назіранне. Гэтыя звесткі перадаюцца ў паліклінікі па месцы жыхарства.

Абследаванні праводзяцца ў пунктах забору на базе інфекцыйных бальніц, некаторых паліклініках і кабінетах інфекцыйных захворванняў. Тут таксама можна запоўніць анкету, калі вы не зрабілі гэтага на мяжы.

Каго могуць шпіталізаваць?

Усіх, хто меў цесны кантакт з пацыентам, у якога дыягназ каранавіруса пацверджаны. Гэта так званыя «кантакты 1-га ўзроўню».

«Кантакты 2-га ўзроўню»– тыя, у каго верагоднасць заражэння вельмі малая, у каго кантакт быў непрацяглы ці няблізкі. Яны будуць проста знаходзіцца пад медыцынскім наглядам, лабараторнае абследаванне праводзіць немэтазгодна.

Міністэрства аховы здароўя нагадвае:

калі вы вярнуліся з эпіднебяспечных па каранавіруснай інфекцыі краін, у выпадку ўзнікнення сімптомаў рэспіраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы больш за 37,1°С, кашаль і іншыя) на працягу 14 дзён пасля вяртання (а таксама ў тых, хто адносіцца да «кантактаў 2-га ўзроўню») неабходна:

– выклікаць «хуткую», паведаміць пра сімптомы і факт вяртання з названай краіны (з датай вяртання) або пра тое, што вы знаходзіцеся пад наглядам як «кантакт 2-га ўзроўню».

Лабараторнае абследаванне будзе праведзена па месцы шпіталізацыі.

ВАЖНА: усе астатнія грамадзяне праходзяць лабараторныя абследаванні на каранавірусную інфекцыю COVID-19 толькі пры наяўнасці паказанняў і па накірунку ўрача!

«Гарачыя» лініі па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі:

Рэспубліканскі цэнтр гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: +375 (29) 156-85-65, званкі прымаюцца ў працоўныя дні з 8:30 да 13:00 і з 13:30 да 18:00.

Для жыхароў Мінска адкрытая «гарачая лінія» ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы па нумары +375(17) 334-34-68 з 8:30 да 15:00.

СБ