RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якія тэрміны выстаўленыя на аўкцыённыя таргі аб’екты нерухомасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, могуць быць знятыя з таргоў і прычыны, па якіх вынікі аўкцыёну могуць быць ануляваныя

У якія тэрміны выстаўленыя на аўкцыённыя таргі аб’екты нерухомасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, могуць быць знятыя з таргоў і прычыны, па якіх вынікі аўкцыёну могуць быць ануляваныя

Адказ: Парадак адмаўлення ад правядзення аўкцыёну па продажы аб’ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і анулявання вынікаў аўкцыёну рэгламентуецца нормамі Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці і зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць або права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка для абслугоўвання нерухомай маёмасці, Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужальнай маёмасці, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2008 г. № 462, і Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2010 г. № 342.

Арганізатар аўкцыёну (адпаведны камітэт дзяржаўнай маёмасці абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта) мае права адмовіцца ад правядзення аўкцыёну ў любы час, але не пазней чым за 3 дні да даты

яго правядзення, пра што ўдзельнікам аўкцыёну паведамляецца арганізатарам аўкцыёну. Аб’ява аб адмове ад правядзення аўкцыёну публікуецца ў тым жа друкаваным выданні, што і паведамленне аб правядзенні аўкцыёну.

Вынікі аўкцыёну па канкрэтным прадмеце аўкцыёну могуць быць ануляваныя арганізатарам аўкцыёну ў выпадках, калі пераможца аўкцыёну ва ўстаноўлены тэрмін:

не падпісаў пратакол аб выніках аўкцыёну;

не кампенсаваў выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну;

не ўнёс плату, якая спаганяецца за зямельны ўчастак або за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка;

не заключыў дагавор куплі-продажу нерухомай маёмасці;

не заключыў дагавор куплі-продажу нерухомай маёмасці;

не заключыў дагавор арэнды зямельнага ўчастка;

не выканаў ўмовы, прадугледжаныя ў рашэнні аб канфіскацыі зямельнага ўчастка і прадастаўленні пераможцу аўкцыёну альбо адзінаму ўдзельніку неправедзенага аўкцыёну, якія падлягаюць выкананню да звароту па дзяржаўную рэгістрацыыю ў дачыненні да зямельнага ўчастка.

У выпадку анулявання вынікаў аўкцыёну па вышэйпералічаных падставах, унесены пераможцам аўкцыёну задатак не вяртаецца і ў трохдзённы тэрмін пералічваецца ў адпаведны бюджэт.