RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кім праводзіцца экспертыза дакладнасці ацэнак па вызначэнні рыначнага кошту аб’ектаў нерухомасці

 

Пытанне: Кім праводзіцца экспертыза дакладнасці ацэнак па вызначэнні рыначнага кошту аб’ектаў нерухомасці, якія праводзяцца ў адпаведнасці з нормамі, выкладзенымі ва ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169 «Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю» ў выпадку закладу або адчужэння дзяржаўнай маёмасці без правядзення таргоў?

Адказ: з уступленнем у сілу змяненняў, унесеных у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2011 г. № 173 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2010 г. № 410» (далей – пастанова № 173), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. № 767 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169», экспертыза дакладнасці незалежных ацэнак дзяржаўнай маёмасці камітэтам дзяржаўнай маёмасці Магілёўскага аблвыканкама не праводзіцца.

У адпаведнасці з абзацам 4 пункта 4 пастановы № 173 абавязковую экспертызу дакладнасці ацэнкі ў дачыненні да рыначнага кошту дзяржаўнай маёмасці праводзяць дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі, доля дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе якіх складае больш за 50 працэнтаў, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, а таксама, арганізацыі, створаныя Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (згодна з дадаткам да ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2006 г. № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»).