RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па дасягненні якога ўзросту і з якой даты робіцца павелічэнне памеру атрыманай пенсіі?

Адказ: даплаты і надбаўкі да пенсій устанаўліваюцца па дасягненні пенсіянерамі ўзросту 75 і 80 гадоў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2012 № 35 «Аб павышэнні пенсій» прадугледжаны даплаты да пенсій пастаянна пражываючым у Рэспубліцы Беларусь непрацоўным атрымальнікам пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якія дасягнулі ўзросту: 75 гадоў – у памеры 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, 80 гадоў –у памеры 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Акрамя таго, на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» да пенсіі ўстанаўліваецца надбаўка на догляд пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, у памеры 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Павелічэнне памеру пенсіі робіцца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення адпаведна ўзросту 75 і 80 гадоў. Зварот у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для атрымання надбаўкі і даплаты не патрабуецца, такі пераразлік пенсіі робіцца аўтаматычна.

З лютага 2020 года мінімальны памер пенсіі па ўзросце складае Вr59,97, такім чынам, памер даплаты пенсіянерам, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, складае Вr44,98, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту – Вr 59,97, памер надбаўкі – Вr 29,99.