RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якіх выпадках і ў якім памеры могуць праводзіцца ўтрыманні з пенсіі?

Адказ: у адпаведнасці з артыкулам 94 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон) утрыманні з пенсій могуць рабіцца на падставе:

а) судовых рашэнняў, вызначэнняў, пастаноў і прысудаў (у частцы маёмасных спагнанняў), выканаўчых надпісаў натарыусаў, іншых рашэнняў і пастаноў, выкананне якіх робіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб выканаўчай вытворчасці;

б) рашэнняў камісій па прызначэнні пенсій для спагнання сумаў пенсій, залішне выплачаных пенсіянеру з прычыны злоўжыванняў з яго боку (у выніку прадастаўлення дакументаў з заведама няправільнымі звесткамі, утойвання факту працы і да т. п.).

Памер утрымання з пенсіі вылічваецца з сумы, якая належыць пенсіянеру да выплаты, за вылікам надбаўкі на догляд, устаноўленай Законам.

Утрыманні на падставе рашэнняў камісій па прызначэнні пенсій робяцца ў памеры не больш за 20 працэнтаў пенсіі звыш утрыманняў па іншых падставах.

Артыкулам 108 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выканаўчай вытворчасці» ўстаноўлена, што з пенсіі можа быць утрымана не больш за пяцьдзясят працэнтаў на выплату аліментаў, на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, а таксама на пакрыццё шкоды, нанесенай злачынствам, на пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю або здароўю грамадзяніна, пры спагнанні запазычанасці па плаце за карыстанне жылым памяшканнем і жыллёва-камунальныя паслугі.

Па ўсіх астатніх відах запазычанасці можа быць утрымана не больш за дваццаць працэнтаў пенсіі.

Пры звароце спагнання на пенсію па некалькіх выканаўчых дакументах за пенсіянерам у любым выпадку павінна быць захавана не менш за пяцідзясят працэнтаў належнай да выплаты пенсіі.