RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абавязак новага ўласніка па заключэнні дагавора на водазабеспячэнне

Пры перадачы сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) абанента, спажыўца новаму абаненту, спажыўцу ранейшы абанент, спажывец абавязаны паведаміць пра гэта арганізацыі ВКГ утэрмін, устаноўлены дагаворам, але не пазней за 30 дзён да перадачы, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі, зрабіць поўны разлік за атрыманыя паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) і выканаць іншыя фінансавыя абавязацельствы перад арганізацыяй ВКГ, прадугледжаныя дагаворам.

Новы абанент, спажывец да пачатку карыстання паслугамі арганізацыі ВКГ абавязаны заключыць з арганізацыяй ВКГ адпаведны дагавор.