RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ДАБРАЧЫННАСЦЬ. Падставілі жаночае плячо

Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» далучылася да масштабнай рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі», арганізаванай грамадскім аб'яднаннем. Мэта яе - дапамагчы медыкам, якія сёння апынуліся першымі ў групе рызыкі перад каранавіруснай інфекцыяй. У рамках акцыі для медыцынскіх работнікаў раёна перададзена паўтары сотні аднаразовых медыцынскіх халатаў.

За кошт сродкаў райарганізацыі быў закуплены неабходны матэрыял. Затым да добрай справы далучыліся распажыўтаварыства і ААТ «Бытпаслугі». У швейных цэхах прадпрыемстваў бясплатна пашылі медыцынскія халаты - важны элемент супрацьэпідэмічнага рэжыму, які будзе выкарыстоўвацца для аказання дапамогі пацыентам з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, а таксама з падазрэннем на яе.

- Мы не можам застацца ў баку ад праблемы, якая сёння стала агульнай, - адзначыла старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына ФУРСАВА. - Сёння медработнікі больш за іншых маюць патрэбу ў тым ліку ў сродках індывідуальнай абароны. Такім чынам мы зрабілі крок у падтрымку нашых медыкаў. Тым больш што значная іх колькасць - менавіта жанчыны.