Пытанне: у якія тэрміны павінна выдавацца пенсійнае пасведчанне?
Адказ: згодна з артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» пенсійнае пасведчанне выдаецца пенсіянеру пасля прыняцця рашэння аб прызначэнні пенсіі.
Для афармлення пенсійнага пасведчання пенсіянер прадстаўляе ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які прызначыў яму пенсію, дакументы, прадугледжаныя пунктам 3.14 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 (далей – пералік).
У выпадку страты пенсійнага пасведчання або прывядзення яго ў непрыдатнасць выдаецца новае пенсійнае пасведчанне з надпісам «дублікат», які прастаўляецца ў правым верхнім вугле першай старонкі. Непрыдатнае да выкарыстання пенсійнае пасведчанне знішчаецца. Для афармлення дубліката пенсійнага пасведчання прадстаўляюцца дакументы, прадугледжаныя пунктам 3.21 пераліку.
Згодна з пералікам грамадзянінам прадстаўляюцца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і адна фатаграфія памерам 30 х 40 мм. Для атрымання дубліката пенсійнага пасведчання дадаткова прадстаўляецца заява з указаннем прычын страты пасведчання або прывядзення яго ў непрыдатнасць і пасведчанне, якое прыйшло ў непрыдатнасць (у выпадку, калі пасведчанне прыйшло ў непрыдатнасць).
Пенсійнае пасведчанне выдаецца бясплатна ў дзень звароту.