RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці неабходна наяўнасць службовай інструкцыі для кіраўніка дзяржаўнай арганізацыі?

Пытанне: ці неабходна наяўнасць службовай інструкцыі для кіраўніка дзяржаўнай арганізацыі?

Адказ: не, заканадаўствам такі абавязак не прадугледжаны.

Службовая інструкцыя – лакальны прававы акт арганізацыі, які распрацоўваецца і зацвярджаецца наймальнікам самастойна. У службовай інструкцыі вызначаецца канкрэтная працоўная функцыя (службовыя абавязкі) служачага, а таксама яго правы і адказнасць.

На кіраўнікоў арганізацый (структурныя (адасобленыя) падраздзяленні) службовыя інструкцыі, як правіла, не распрацоўваюцца.

Правы, абавязкі, паўнамоцтвы і адказнасць кіраўніка арганізацыі вызначаюцца ў адпаведных устаноўчых дакументах (частка шостая пункта 10 агульных палажэнняў адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 02.01.2012 № 1), а таксама ў кантракце, які заключаецца з кіраўніком дзяржаўнай арганізацыі.

Службовыя абавязкі, патрабаванні да ведаў і кваліфікацыі намеснікаў кіраўнікоў арганізацыі (структурных (адасобленых) падраздзяленняў) вызначаюцца на падставе кваліфікацыйных характарыстык пасад адпаведных кіраўнікоў.

Абавязкі наймальнікаў пры арганізацыі працы работнікаў, у тым ліку па забеспячэнні выканання заканадаўства аб працы, умоў, устаноўленых калектыўнымі дагаворамі, пагадненнямі, іншымі лакальнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі, вызначаны ў артыкуле 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК).

За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязкаў наймальнік (упаўнаважаная службовая асоба наймальніка) нясе адказнасць, прадугледжаную ПК і іншымі заканадаўчымі актамі.