RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці плануецца ўзмацненне мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў?

Пытанне: ці плануецца ўзмацненне мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў?

Адказ: Так, плануецца.

18 мая 2020 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны ўказ № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян» (далей – Указ).

Указам прадугледжваецца:

• павелічэнне перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (далей – ДАСД) у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі;

• павелічэнне крытэрыю патрэбы.

Так, для шматдзетных сем’яў перыяд прадастаўлення ДАСД у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі павялічваецца з 6 да 12 месяцаў. Акрамя таго, павялічваецца крытэрый патрэбы са 100 да 115 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва для прызначэння такой дапамогі.

Указаныя змяненні ўступяць у сілу з 1 верасня 2020 г.

Даведачна:

Зараз малазабяспечаным сем’ям і грамадзянам прадастаўляецца штомесячная сацыяльная дапамога на тэрмін да 6 месяцаў.

Памер дапамогі складае станоўчую рознасць паміж крытэрыем патрэбы (100 працэнтаў БПМ у сярэднім на душу насельніцтва) і сярэднедушавым прыбыткам сям’і (грамадзяніна), які ў чэрвені 2020 г. складае 246,78 рублёў.