RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па якіх падставах можна страціць права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу?

Пытанне: па якіх падставах можна страціць права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу?

Адказ: права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрмінова) прадастаўляецца грамадзянам, якія адносяцца да членаў сям’і, якія ўлічваюцца ў складзе сям’і на дату падачы заявы аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.

Падставамі, па якіх асобы не ўлічваюцца ў складзе сям’і, з’яўляюцца:

пазбаўленне бацькоўскіх правоў;

адабранне дзіцяці (дзяцей) па рашэнні суда;

адмена ўсынаўлення (удачарэння) дзіцяці (дзяцей);

здзяйсненне наўмыснага цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства супраць чалавека;

не пражыванне ў сям’і ў сувязі са скасаваннем шлюбу да дасягнення малодшым дзіцем узросту 18 гадоў;

смерць, прызнанне без вестак адсутным, аб’яўленне памерлым.