RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якім парадку выплачваецца дапамога на пахаванне пенсіянера, які працаваў?

У якім парадку выплачваецца дапамога на пахаванне пенсіянера, які працаваў?

Адказ:

Згодна з пунктам 7 Палажэння аб парадку выплаты дапамогі на пахаванне і Парадку кампенсацыі выдаткаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.07.2015 № 585, дапамога на пахаванне ў выпадку смерці работніка (акрамя работнікаў, якія з’яўляліся пенсіянерамі) выплачваецца плацельшчыкам узносаў па апошнім месцы працы памерлага.

У выпадку смерці пенсіянера, у тым ліку пенсіянера, які працаваў па дзень смерці, па атрыманне дапамогі на пахаванне неабходна звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсіі (пункт 13 Палажэння).

Дапамога на пахаванне выплачваецца, калі зварот па яе адбыўся не пазней за шэсць месяцаў з дня смерці (частка першая артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе»).

У адпаведнасці з пунктам 2.35 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200, пры звароце па выплату дапамогі на пахаванне асобе, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання памерлага пенсіянера, неабходна прадаставіць наступныя дакументы: пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу) і даведку аб смерці (выдадзеную органам загса).