RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб сітуацыі на валютным рынку Магілёўскай вобласці ў I паўгоддзі 2020 года

У I паўгоддзі бягучага года на валютным рынку вобласці намецілася тэндэнцыя перавышэння куплі замежнай валюты фізічнымі асобамі над яе продажам, насельніцтва стала выступаць у якасці чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Неабходна адзначыць, што на працягу доўгага часу (2016–2019 гг.) сітуацыя была адваротная: на фоне зніжаных ставак па валютных дэпазітах насельніцтва больш здавала замежнай валюты, чым купляла.

Як адзначылі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка, сітуацыя, якая склалася, мае некалькі магчымых прычын, адна з якіх – зніжэнне прапановы замежнай валюты з боку працоўных мігрантаў. З-за негатыўнага ўплыву каранавіруса на рынкі працы сумежных дзяржаў (закрыццё межаў, каранцінныя мерапрыемствы) зменшыліся аб’ёмы замежнай валюты, якія паступалі раней (грашовыя пераводы, наяўная замежная валюта). Другая прычына змены паводзінаў насельніцтва на валютным рынку – адпускны перыяд, з пачаткам якога традыцыйна ўзрастаюць аб’ёмы пакупаемай фізічнымі асобамі замежнай валюты. Так, у чэрвені гэтага года жыхарамі Магілёўскай вобласці набыта ў банкаўскіх установах наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на суму $31,8 млн у эквіваленце, здадзена $30,7 млн, чыстая купля склала $1,1 млн.У маі фізічнымі асобамі на чыстай аснове набыта $0,5 млн (набыта $ 24,6 млн, прададзена $ 24,1 млн). Напрыклад, у красавіку бягучага года сітуацыя была адваротная: насельніцтва выступіла ў якасці чыстага прадаўца замежнай валюты, купіўшы $20,6 млн. і здаўшы ў банкаўскія ўстановы $ 24,5 млн.