RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб аказанні шматдзетным сем’ям Магілёўскай вобласці матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да навучальнага года

З 1 жніўня ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2020/2021 навучальнага года.

Такі від дзяржаўнай падтрымкі належыць сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца ўстановы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), і прадугледжаны падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2016 № 200.

На 2020.08.28 дадзены від дапамогі аказаны 20,3 тыс. Школьнікам Магілёўскай вобласці на агульную суму 1545,4 тыс. рублёў.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2020/2021 навучальнага года сем’і могуць звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі аднаго з бацькоў.

Для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, задзейнічаны фінансавыя магчымасці прадпрыемстваў, арганізацый, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, гуманітарная дапамога, дапамога ў межах дабрачынных акцый.

Арганізацыямі, прадпрыемствамі аказана матэрыяльная дапамога 16455 сем'ям у агульнай суме 1557,6 тыс. рублёў, у тым ліку 3651 шматдзетным і 1155 малазабяспечаным сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, на агульную суму 506,4 тыс. рублёў.