На якія прафесіі можна навучыцца пры садзейнічанні дзяржаўнай службы занятасці ў верасні 2020 года?
Адказ: упраўленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў камплектуюцца групы для накіравання на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы:
«Кіроўца тралейбуса» 3 класа (тэрмін навучання 5 мес.), пад гарантаванае працаўладкаванне ў Магілёўскі філіял тралейбусны парк № 1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс»;
«Повар» 3 разраду (тэрмін навучання 3 мес.);
«Прадавец» 4 разраду, (тэрмін навучання 2 мес.);
«Машыніст (качагар) кацельні, аператар кацельні» 2–3 разраду, (тэрмін навучання 2,2 мес.), выдаецца пасведчанне на ўсе віды паліва;
«Машыніст крана (кранаўшчык) па кіраванні маставымі, казловымі кранамі» 3 разраду (тэрмін навучання 3,2 мес.) пад гарантаванае працаўладкаванне ў філіял ААТ «БЕЛАЗ» – укг «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» (навучанне ў г. Гомель);
«Слесар па рамонце аўтамабіляў» 3 разраду, (тэрмін навучання 6 мес.);
«Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання» 3 разраду, (тэрмін навучання 5,5 мес.);
«Швяя» 3 разраду, (тэрмін навучання 3 мес.) пад гарантаванае працаўладкаванне ААТ «Магатэкс», ААТ «Ольса», і інш.;
«Аператар ПЭВМ» 4–5 разраду, (тэрмін навучання 4 мес.) для асоб з інваліднасцю;
«Электрагазазваршчык» 3 разраду (тэрмін навучання 5 мес.);
«Майстар па манікюры і педыкюры» 3–4 разраду (тэрмін навучання 2 мес.);
Навучальныя курсы «Асновы бізнес-планавання» – для жадаючых арганізаваць прадпрымальніцкую або рамесную дзейнасць (тэрмін навучання 0,5 мес.).
Якія ўмовы залічэння ў групы для навучання?
Адказ: у навучальныя групы могуць быць залічаны беспрацоўныя, а таксама грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці да 3-х гадоў, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ва ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Паслугі па прафарыентацыі і накіраванні на навучанне прадастаўляюцца бясплатна. У перыяд праходжання навучання грамадзянам выплачваецца стыпендыя, прадастаўляецца права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі. Па пытаннях навучання звяртацца: г. Магілёў, вул. № 15, тэлефоны для даведак: 41 88 10, 41 88 37,76 89 82.