Ці ажыццяўляецца рамонт сродкаў рэабілітацыі?
Адказ: Рамонт сродкаў рэабілітацыі праводзіцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў не больш за адзін раз у перыяд тэрміну іх эксплуатацыі.
У БПАУЦ (яго філіялы) па месцы жыхарства грамадзяне звяртаюцца для рамонту наступных сродкаў рэабілітацыі:
кій апорны для перамяшчэння хворых з парушэннямі функцый ніжніх канечнасцяў (адна-, трох- і чатырохапорны);
кій тактыльны для сляпых і са слабым зрокам.
мыліцы індывідуальнага карыстання, у тым ліку мыліцы локцевыя;
пратэзы верхніх і ніжніх канечнасцяў (асноўны, лячэбна-трэніровачны, рабочы, для купання), пэндзаль касметычны;
артэзы верхніх і ніжніх канечнасцяў (апараты, туторы, абутковыя ўстаўкі, боцікі Дзікуля і іншыя вырабы, акрамя вусцілак-супінатараў, артапедычных вусцілак);
артэзы на пазваночнік (гарсэты, рэклінатары, паясы радыкулітныя і іншыя вырабы);
артапедычны абутак;
вырабы бандажныя (бандажы – лячэбны, нырачны, для хворых са штучным анусам, лячэбны жаночы, дзіцячы лячэбны, пасляаперацыйны, грыжавы пахавы, грыжавы пахава-пупочны, пояс-бандаж лячэбны грыжавы пупочны, бандаж-пояс пры разыходжанні ўлоннага сучлянення);
вырабы артапедычныя (абтуратары, сядзенне скураное, падкаленнік скураны, спецштаны пры парнай ампутацыі ніжніх канечнасцяў, панчохі-паўзункі, прыстасаванне для падтрымання ніжняй канечнасці, суспензорый).
У тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства грамадзяне звяртаюцца для рамонту наступных сродкаў рэабілітацыі:
крэсла-каляска з электрапрывадам;
крэсла-калыска пакаёвая, у тым ліку з суднам або адкідной спінкай, для дарослых, падлеткаў і дзяцей;
крэсла-калыска прагулачная для дарослых;
велакаляска з ланцужным прывадам прагулачная для дарослых;
велакаляска рычажная прагулачная для дарослых, падлеткаў і дзяцей;
калыска прагулачная для дзяцей, якія пакутуюць дзіцячым цэрэбральным паралічам;
крэсла-каляска актыўнага тыпу;
малагабарытная калыска;
крэсла функцыянальнае з суднам;
веласіпед трохколавы для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, якія пакутуюць дзіцячым цэрэбральным паралічам;
падушка супрацьпролежневая для сядзення ў інваліднай калясцы;
чахол, уцеплены для перамяшчэння ў калясцы ў халодны час года;
хадункі спецыяльныя для перамяшчэння хворых з парушэннямі функцый ніжніх канечнасцяў;
столік спецыяльны для ўстаноўкі на інвалідную каляску;
крэсла для дзяцей са спінна-мазгавой паталогіяй;
прыстасаванні для ўтрымання ў стаячым і (або) сядзячым становішчы дзяцей са спінна-мазгавой паталогіяй;
матрац спецыяльны спрацьпролежневы або сістэма супрацьпролежневая;
пад’ёмная перакладзіна да ложка (рама «Балканская»);
столік прыложкавы;
поручні для туалета, ваннай і душавой;
прыстасаванне ложкавае апорнае;
прыстаўка да ўнітаза;
сядзенне для ванны;
прыстасаванне для туалета для дарослых;
прыстасаванне для туалета для дзяцей;
прыстасаванне для купання дзяцей;
прыступкі да ванны.