RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Заяўкі суб’ектаў гаспадарання на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні гасцей фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2020» прымаюцца па 30 верасня

Увазе суб’ектаў гаспадарання!

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2020» у бягучым годзе плануецца правесці ў г. Асіповічы 13 лістапада.

Заяўкі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні гасцей названага мерапрыемства прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 30 верасня 2020 года ў пісьмовым выглядзе, а таксама па электроннай пошце mogilev@mart.gov.by.