RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пры якіх умовах шматдзетным маці ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь?

Пытанне. Пры якіх умовах шматдзетным маці ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь?

Адказ. Права на пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь прадастаўляецца жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаным адной з наступных дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём «Медаль мацярынства», ордэнам «Матчына слава», ордэнам «Маці-гераіня».

Пры гэтым неабходнай умовай з’яўляецца дасягненне дзецьмі 16-гадовага ўзросту або выхаванне ў сям’і непаўналетняга дзіцяці. Пенсія за асаблівыя заслугі устанаўліваецца па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а тым, хто атрымлівае пенсію па інваліднасці, – незалежна ад узросту, Камісіяй па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей – Камісія) па хадайніцтве аблвыканкама.

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца ў памеры пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў або па інваліднасці, прызначанай у адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам, і павышэння за асаблівыя заслугі. Памер павышэння вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку камісіяй у памеры ад 100 да 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.