RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Куды трэба звяртацца для атрымання пасведчання ўдзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС?

Пытанне: у 1994 годзе Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь грамадзяніну выдавалася пасведчанне ўдзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з правам на льготы па артыкуле 20. За абменам пасведчання на тэрмін да 31.12.2012, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2009 г. № 407 «Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы», ён не звярнуўся. У цяперашні час грамадзянін з’яўляецца непрацоўным пенсіянерам, пражывае ў г. Магілёве. Куды яму варта звяртацца для атрымання пасведчання ўдзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС?

Адказ: у адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» (далей – Закон) прадастаўленне льгот грамадзянам ажыццяўляецца на падставе пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей – пасведчанне пацярпелага).

Пунктам 3 Палажэння аб парадку ўстанаўлення статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, статусу пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, а таксама выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2009 № 1170, прадугледжана, што ўстанаўленне статусу ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей – удзельнік ліквідацыі) непрацоўным пенсіянерам, акрамя непрацоўных вайскоўцаў, звольненых у запас або адстаўку, непрацоўных пенсіянераў органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў па надзвычайных сітуацыях, ажыццяўляецца абласнымі камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Па пытанні ўстанаўлення статусу ўдзельніка ліквідацыі і атрымання адпаведнага пасведчання непрацоўным пенсіянерам, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскай вобласці, варта звяртацца ў Камісію па ўстанаўленні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама (далей – камісія камітэта).

Устанаўленне статусу ажыццяўляецца пасля падачы грамадзянінам у камісію камітэта заявы аб выдачы яму пасведчання пацярпелага, які пацвярджае права на льготы, устаноўленыя артыкуламі 18, 19, 20 Закона (далей – заява аб выдачы пасведчання), да якога павінны быць прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць удзел грамадзяніна ў работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, з указаннем месца і перыяду ўдзелу ў такіх работах (пры наяўнасці ў грамадзяніна такіх дакументаў).

У выпадку адсутнасці ў грамадзяніна дакументаў, якія пацвярджаюць яго ўдзел у працах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, камісіяй запытваюцца гэтыя дакументы з дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца іх выдача.

Да заявы аб выдачы пасведчання прыкладаюцца дзве фатаграфіі памерам 30x40 мм.

Адрас камісіі: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71.

Сакратар камісіі: Канавалава Анастасія Аляксандраўна, галоўны спецыяліст упраўлення па арганізацыйна-кадравых пытаннях і працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, тэл. 8 0222 74 69 46, кабінет 456.