RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія меры сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян»? Калі ён уступіць у сілу?

Адказ: Указам прадугледжваецца павелічэнне для шматдзетных сем’яў перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі з 6 да 12 месяцаў, а таксама павелічэнне крытэрыю патрэбнасці са 100 да 115 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва.

Названыя змены ўступілі ў сілу з 1 верасня 2020 г.