RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чаму нормы працоўнага заканадаўства не распаўсюджваюцца на работнікаў, якія выконваюць работы па дагаворы падраду?

Чаму нормы працоўнага заканадаўства не распаўсюджваюцца на работнікаў, якія выконваюць работы па дагаворы падраду?

Адказ: дагавор падраду–грамадзянска-прававы дагавор, парадак заключэння і істотныя ўмовы якога рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей – ГК). Згодна з пунктам 1 артыкула 656 ГК па дагаворы падраду адзін бок (падрадчык) абавязваецца выканаць па заданні іншага боку (заказчыка) пэўную працу і здаць яе вынік заказчыку ва ўстаноўлены тэрмін, а заказчык абавязваецца прыняць вынік працы і аплаціць яе (выплаціць цану работы). Заказчык і падрадчык у дагаворы вызначаюць памер узнагароджання за вынік працы, пры гэтым мінімальныя і максімальныя памеры такога ўзнагароджання заканадаўствам не ўстаноўлены.

Улічваючы, што дагавор падраду адносіцца да дагавораў грамадзянска-прававога характару і рэгулюецца нормамі ГК, то ў адпаведнасці з артыкулам 6 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) абавязацельствы, якія ўзнікаюць на аснове дагавораў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам, пад дзеянне працоўнага заканадаўства не трапляюць.

Грамадзянін, які выконвае працу па грамадзянска-прававым дагаворы, не можа лічыцца работнікам, паколькі,згодна з абзацам 13 артыкула 1 ПК, работнікам прызнаецца фізічная асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з наймальнікам на падставе заключанага працоўнага дагавора.