RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бясплатныя кансультацыі арганізуюць для малога бізнесу, ІП, самазанятасці Клічаўскага і Быхаўскага раёнаў

Больш за 60 бясплатных кансультацый для малога бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятасці будуць праведзены ў межах праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Каб мінімізаваць негатыўныя наступствы ад COVID-19 і падтрымаць прадпрымальніцкую актыўнасць у рэгіёнах, для ўладальнікаў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама самазанятасці будуць праведзены бясплатныя кансультацыі ў сферах юрыспрудэнцыі, маркетынгу, бізнес-працэсаў і фінансавага менеджменту.

Індывідуальныя кансультацыі будуць праводзіцца дыстанцыйна. Разгорнутыя і дэталёвыя рашэнні на запыт пісьмова дадуць эксперты праекта:

Раман Качанаў – кіраўнік і заснавальнік кампаніі ТАА «Мегарост груп» (больш за 100 паспяховых рэалізаваных праектаў).

Дзяніс Кандратовіч – серыйны IT-прадпрымальнік, заснавальнік і CEO кампаній «MakeSense.app» і «Friendzy.tech», бакалаўр праграмы MBA, сертыфікаваны трэнер у галіне мадэляў працэсу камунікацыі.

Анжаліка Плескачэўская – кансультант па карпаратыўных фінансах і рызыках, кансультант EBRD Business Advisory Services Program у Беларусі, бізнес-трэнер, з вопытам работы ў фінансава-эканамічнай сферы больш за 18 гадоў.

Андрэй Рагоўскі – эксперт у прававых пытаннях арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферах: грамадзянскае, падатковае, працоўнае права. Выступае юрыдычным кансультантам у праектах па стварэнні і вядзенні бізнесу ў Беларусі з удзелам замежных капіталаў.

Усяго ў межах праекта будзе аказана больш за 60 кансультацый.

Шанец зірнуць на праблему пад іншым вуглом, зэканоміць час і грошы на знаходжанне рашэння для актуальных задач і праблем змогуць атрымаць прадпрымальнікі ў 12 пілотных рэгіёнах праекта: Браслаўскім, Маладзечанскім, Лідскім, Бярозаўскім, Кобрынскім, Аршанскім, Барысаўскім, Клічаўскім, Быхаўскім, Жлобінскім, Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку і запоўніць анкету да 1 лістапада.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і рэгістрацыя ўдзельнікаў размешчаны на сайце: http://consulting.germi.by.

Даведачна. Арганізацыя-выканаўца – ТАА «ГЕРМІ ГРУП» з 2014 года мае вопыт правядзення мерапрыемстваў у сферы прадпрымальніцтва, бізнес-кансультавання і аказання экспертных паслуг. Арганізацыя аказвала паслугі ў межах такіх праектаў, як бізнес-лагер «Ліпень.Про», форум навукі і бізнесу «Інавацыйны Шторм», серыя інтэнсіваў для стартапов «Start Your Business» і інш.