Тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных юрыдычным і фізічным асобам, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, падаўжаецца на 6 месяцаў, калі тэрмін дзеяння такіх даведак і іншых дакументаў скончыўся (мінае) з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г.
Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў» (далей – Указ), які ўступіў у сілу з 27 лістапада 2020 г.
Варта адзначыць, што дзеянне Указа не распаўсюджваецца на выпадкі, калі дзеянне выдадзеных даведак і іншых дакументаў спыненае (даведкі і дакументы ануляваныя) дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі да ўступлення гэтага ўказа ў сілу.
Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці