RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2021 г.

У мэтах інфармавання насельніцтва аб дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці прашу размясціць у найбліжэйшым выпуску наступнае інфармацыйнае паведамленне:

«На сайце Камітэта дзяржкантролю апублікаваныя планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2021 г.

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г. Мінску на першае паўгоддзе 2021 г.

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі краіны на названы перыяд запланавана 3607 праверак,

з іх 525 – у Магілёўскай вобласці ў дачыненні да 427 суб’ектаў. Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах першага паўгоддзя 2021 г. складае 1 працэнт. Больш за палову (76%) запланаваных на названы перыяд праверак – наглядныя (датычацца арганізацыі бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).

Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 г. можна на сайце Камітэта дзяржкантролю на адрасе www.kgk.gov.by».

Намеснік старшыні камітэта А. А. Іглікаў