RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца кантроль за эфектыўным планаваннем і выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у сферы будаўніцтва

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за функцыянаваннем рэгіянальнага будаўнічага комплексу штогод забяспечваецца прыняцце мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі мер па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў пры будаўніцтве дзяржаўных аб’ектаў, а таксама задзейнічанні магчымых рэзерваў патаннення кошту будаўніча-мантажных работ.

У 2020 годзе з улікам прапаноў камітэта будаўнічымі арганізацыямі вобласці забяспечана эканомія кошту будаўніцтва больш за 140 аб’ектаў інвестыцыйных праграм на суму звыш 40 млн. рублёў за кошт аптымізацыі шэрагу праектных рашэнняў.

Кантроль за эфектыўным планаваннем і выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у сферы будаўніцтва будзе працягнуты.