Пытанне: пры якіх умовах можа быць прызначаная ў 2021 годзе датэрміновая пенсія па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы мужчыну, які нарадзіўся ў 1964 годзе і прапрацаваў доўгі час трактарыстам-машыністам у саўгасе?
Адказ: на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2020 № 15 «Аб змяненні указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей – Указ № 15) з 01.01.2020 работнікам, якія маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію, якія да 01.01.2009 выпрацавалі не менш за палову поўнага стажу працы з асаблівымі ўмовамі працы, неабходнага для прызначэння пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў, замест датэрміновай прафесійнай пенсіі можа быць прызначаная адпаведна пенсія па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсія за выслугу гадоў па Законе Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон аб пенсійным забеспячэнні).
Названая норма Указа № 15 унесеная Законам Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2020 № 68-З «Аб змяненні законаў па пытаннях пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» (далей – Закон ад 10.12.2020) у Закон аб пенсійным забеспячэнні з 01.01.2021.
У адпаведнасці з пунктам «д» артыкула 12 Закона аб пенсійным забеспячэнні ў рэдакцыі Закона ад 10.12.2020 права на датэрміновую пенсію па ўзросце маюць трактарысты-машыністы, непасрэдна занятыя ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў калгасах, саўгасах і іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі: мужчыны – са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў і пры стажы працы не менш за 25 гадоў, з іх не менш за 20 гадоў (пры гэтым не менш за 10 гадоў у перыяд да 1 студзеня 2009 г.) на названай працы.
Згодна з артыкулам 11 Закона ў 2021 годзе агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост для мужчын складае 62 гады 6 месяцаў, 2022 годзе і наступныя гады – 63 гадоў.
Такім чынам, права на датэрміновую пенсію па ўзросце пры наяўнасці агульнага стажу працы не менш за 25 гадоў, спецыяльнага стажу працы трактарыстам-машыністам не менш за 20 гадоў (пры гэтым не менш за 10 гадоў у перыяд да 1 студзеня 2009 г.) набываюць мужчыны:
якія нарадзіліся ў першай палове 1964 года – у другой палове 2021 года па дасягненні ўзросту 57 гадоў 6 месяцаў;
якія нарадзіліся ў другой палове 1964 года – у другой палове 2022 года па дасягненні ўзросту 58 гадоў.
Пры адсутнасці не менш за 10 гадоў спецыяльнага стажу працы да 01.01.2009 у якасці трактарыста-машыніста на падставе артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей – Закона аб ППС) можа быць прызначаная датэрміновая прафесійная пенсія раней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры стажы працы не менш за 25 гадоў і спецыяльным стажы не менш за 20 гадоў, з іх не менш за 10 гадоў пасля 01.01.2009.
Пенсія па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы ў адпаведнасці з Законам аб пенсійным забеспячэнні прызначаецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, прафесійная пенсія ў адпаведнасці з Законам аб ППС прызначаецца тэрытарыяльнымі органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Начальнік упраўлення пенсій і дапамог Н. З. Васільева