RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На які перыяд падаўжаецца выплата пенсіі па інваліднасці, калі тэрмін дзеяння заключэння МРЭК мінае 31.01.2021 і не будзе своечасова пройдзена паўторны агляд у МРЭК у сувязі з эпідэміяй каранавірусу?

Пытанне: на які перыяд падаўжаецца выплата пенсіі па інваліднасці, калі тэрмін дзеяння заключэння МРЭК мінае 31.01.2021 і не будзе своечасова пройдзена паўторны агляд у МРЭК у сувязі з эпідэміяй каранавірусу?

Адказ: у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў» і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2020 № 667 «Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх падаўжаецца» (далей – Пастанова) тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў падаўжаецца на шэсць месяцаў, калі іх тэрмін дзеяння скончыўся (мінае) у перыяд з 10.11.2020 па 10.05.2021.

Такім чынам, на шэсць месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі (далей – МРЭК) аб устанаўленні групы інваліднасці і адпаведна падаўжаецца выплата пенсіі па інваліднасці.

Адначасова звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 2 Пастановы падаўжэнне тэрміну дзеяння даведак, іншых дакументаў і рашэнняў не перашкаджае грамадзянам звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы для выдачы дакументаў і прыняцця іншых рашэнняў ва ўстаноўленым парадку.

З улікам адзначанага, калі ў студзені 2021 года ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, які выплачвае пенсію, не паступіць заключэнне МРЭК аб устанаўленні групы інваліднасці з новым тэрмінам дзеяння, выплата пенсіі па інваліднасці будзе прадоўжана на шэсць месяцаў да 01.08.2021.