RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады

Мікалай Пад’ялоўскi, ветэран працы, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»:

– На VI Усебеларускім народным сходзе будуць вызначаны шляхі развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшую пяцігодку. Удзельнікі форуму зацвердзяць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады, з асноўнымі палажэннямі якой зараз маюць магчымасць пазнаёміцца грамадзяне. Мяне як аграрніка, адпрацаваўшага ў сельскагаспадарчай галіне Кіраўскага раёна шмат год, безумоўна, цікавіць, у якім напрамку будзе развівацца аграпрамысловы комплекс нашай краіны.

Галоўная задача, якая вызначана яшчэ на мінулых Усебеларускіх народных сходах, застаецца глабальнай: забяспечыць харчовую незалежнасць дзяржавы. Па сутнасці, у гэтым накірунку мы рухаемся ад пяцігодкі да пяцігодкі, і важна падкрэсліць, што задача выконваецца.

Час не стаіць на месцы, развіццё тэхналогій патрабуе і ад аграрыяў новых падыходаў у выкананні задач у галіне. Мне імпануюць палажэнні праграмы ў дачыненні да многіх пазіцый у АПК. І асабліва – у павелічэнні ўзроўню  сельскагпадарчай вытворчасці за кошт развіцця айчынных тэхналогій, тэхнікі, павышэння яе якасці і якасці праводзімых работ. Сельгаспрадпрыемствы павінны быць забяспечаны высокапрадукцыйнымі сродкамі механізацыі. Прычым айчыннымі, беларускімі, надзейнымі ў рабоце. Імпартная тэхніка дорага каштуе, выйшаўшую са строю дэталь, бывае, праблематычна замяніць. Тое ж – з насенным матэрыялам у раслінаводстве, хімічнымі прэпаратамі. Трэба, каб як мага меней даводзілася закупляць за мяжой, а больш наладжваць сваю вытворчасць. Але, безумоўна, каб яна была на самым высокім узроўні. Гэта ў значнай меры дазволіць эканоміць сродкі як на месцах, у сельгасарганізацыях, так і ў маштабах краіны ў цэлым.

kirovsk.by