RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады

Алена Глекава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі:

– Асноўнай тэмай VI Усебеларускага народнага сходу будзе стратэгія развіцця краіны і разнастайныя варыянты мадэрнізацыі эканомікі. Канцэпцыя гэтага змешчана ў Асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, з якімі кожны грамадзянін мае магчымасць пазнаёміцца.

Лічу, што пільную ўвагу неабходна звярнуць на развіццё вытворчай сферы, прыцягненне інвестыцый, пашырэнне рынкаў працы  і на гэтай аснове –  далейшага росту даходаў і ўзроўню жыцця людзей.

Прафсаюзы заўсёды стаялі і стаяць на абароне правоў працоўных, аб чым сведчаць канкрэтныя справы. Шэраг ініцыятыў і прапаноў прафсаюзаў, распрацаваных з улікам запытаў, якія паступаюць ад працоўных калектываў, знайшоў сваё адлюстраванне ў рэальных заканадаўчых актах. З апошіх – змяненні ва Указе Прэзідэнта «Аб падтрымцы эканомікі».

Так, для наймальніка вызначана права прадастаўляць работніку з яго згоды водпуск для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі ў месцы, якое вызначаецца наймальнікам. За перыяд водпуску работніку захоўваецца заработная плата ў памеры не ніжэй устаноўленай тарыфнай стаўкі ці аклада. Акрамя таго, рэалізавана прапанова аб прадастаўленні работніку свабодных дзён у сувязі з хваробай без афармлення лістка непрацаздольнасці на тэрмін да трох каляндарных дзён. Нельга не адзначыць і нядаўнія прапановы прафсаюзаў па ўдасканаленні пенсіённай сістэмы, якія сёння хвалююць членаў працоўных калектываў. Усе яны былі накіраваны ва урад.

У цэлым у грамадстве сёння ёсць запыт на дыялог па многіх пытаннях як эканамічнага, так і палітычнага характару. І адзін з асноўных – гэта змяненне Канстытуцыі. Трэба сказаць, што прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел у выпрацоўцы канкрэтных прапаноў па рэфармаванні галоўнага дакумента краіны.

І ўжо сёння бачныя пазіцыі, якія, на мой погляд, трэба ўзмацніць. Гэта тычыцца сістэмы сацыяльнага патрнёрства, рэалізацыі права на працу, умоў і якасці працы. Пры гэтым галоўнае, аб чым сёння гавораць людзі, – пры любых змяненнях трэба захаваць сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі краіны і палітыкі дзяржавы ў цэлым. Мы павінны захаваць і працягнуць развіваць тое, што важна і неабходна людзям: сацыяльную абароненасць, падтрымку, даступную медыцыну, адукацыю, стабільную занятасць. Усебеларускі народны сход – гэта якраз тая пляцоўка, дзе і павінны абмяркоўвацца ўсе гэтыя пытанні – канструктыўна, узважана, з улікам інтарэсаў прадстаўнікоў розных сфер. Упэўнена, што ў выніку будуць сфарміраваны канкрэтныя мэты і задачы на будучае, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльна-эканамічнага ўзроўню Беларусі.

kirovsk.by