RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Аляксандр Серакоў, ветэран працы аграпрамысловага комплексу, намеснік старшыні Магілёўскага аграпрамысловага саюза, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна:

– Мне пашчасціла быць удзельнікам трох Усебеларускіх народных сходаў – II-га, III-га і ІV-га – і я магу з упэўненасцю сцвярджаць аб тым, што такія форумы – сапраўды дзейныя формы для прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. Зараз будучыня нашай краіны сапраўды залежыць ад кожнага з нас. Думаю, што VI Усебеларускі народны сход – гэта тая трыбуна, дзе і павінны вызначацца сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя напрамкі развіцця дзяржавы.

За прайшоўшае пяцігоддзе, якое было даволі складаным для многіх краін, Беларусь дабілася пэўных поспехаў. Нягледзячы на знешнія выклікі і абмежаванні, нам удалося не дапусціць абвалу эканомікі. І мне, як эканамісту па прафесіі, гэта прыемна канстатаваць. Галоўныя дасягненні – відавочныя: рост узроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверынітэту краіны.

На форуме будуць абмеркаваны этапы, якія стануць лёсавызначальнымі для ўсёй краіны на бліжэйшыя 5 год. На жаль, мінулы год завяршыўся з пэўнай нязгодай у нашым грамадстве. І гэтая нязгода паставіла перад кожным чалавекам пытанні, пошукам адказаў на якія павінен стаць VI Усебеларускі народны сход. Самае каштоўнае, што мы можам захаваць у гэтай сітуацыі, – гэта мір у душы, у калектыве, у сям’і і адпаведна мір – у грамадстве.

kirovsk.by