RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўчане дзеляцца меркаваннямі пра VI Усебеларускі народны сход

Галіна Спірыдонава, пенсіянер:

– Усенародны форум у чарговы раз паказаў: усё, што зроблена і робіцца кіраўніцтвам нашай любімай Беларусі – гэта правільны шлях! Выступленні Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу пераконваюць у тым, што наш народ не дасць кучцы гарлапанаў з заходняй прапіскай знішчыць тое, што заваявана нашымі дзядамі і прадзедамі, што пабудавана наступным пакаленнем.

Згодная з меркаваннямі выступаючых аб тым, што мы пэўным чынам упусцілі работу па патрыятычным выхаванні і прафарыентацыі моладзі, што дазволілі сельскую працу лічыць недастойнай. У тых, хто здабывае хлеб і малако, трэба вучыцца, як любіць сваю зямлю і свой дом.

Я ганаруся тым, што ў нашай краіне шмат разумных, таленавітых, працавітых людзей ва ўсіх сферах дзейнасці, і гэта паказалі выступленні на працягу двух дзён работы форуму. Яшчэ раз пераконваюся ў правільнасці прымаемых рашэнняў на такіх усенародных сходах. Веру, што і Прэзідэнт, і ўрад, і самі людзі зробяць усё магчымае для развіцця нашай краіны і захавання яе суверэнітэта.

Згодная з прапановай аднаго з выступаючых аб прысваенні А.Р.Лукашэнку, нашаму законна абранаму Прэзідэнту звання Героя Беларусі!

Галоўнае – жыць сваім розумам, не спадзявацца на абяцанкі “добразычліўцаў”, а працаваць, вучыцца, развівацца і ўдасканальвацца, сувымяраючы свае патрэбы з магчымасцямі, радавацца кожнаму мірнаму дню, давяраючы тым, хто сумленна жыве і працуе на карысць нашага агульнага дома – Беларусі!

kirovsk.by