RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новае ў дзейнасці аграсядзіб

У Магілёўскай вобласці аграэкатурызм з’яўляецца адным з прыярытэтных і перспектыўных відаў турызму.

У цяперашні час на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 245 суб’ектаў аграэкатурызму.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ № 40 па пытаннях далейшага рэгулявання аграэкатурызму, дапрацаваны ўрадам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы 21 студзеня 2021 года.

Дакументам прадугледжана падаўжэнне да 2025 года існуючых умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, уключаючы льготнае крэдытаванне ў ААТ «Белаграпрамбанк» у памеры да 2 тыс. базавых велічынь пад 5 % гадавых на тэрмін да 5 гадоў. Уладальнікі бізнесу таксама атрымалі права аказваць паслугі на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб. Удакладнены парадак спынення такой дзейнасці і прадастаўлення справаздачнасці.

Дадзеныя меры прынятыя ў мэтах паляпшэння занятасці і ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, удасканаленне сельскай інфраструктуры.

Канкрэтызаваны тэрміны «Сельскагаспадарчая арганізацыя» і «Сельскагаспадарчая прадукцыя» ў мэтах прымянення арганізацыямі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Стаўка збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму павялічана да дзвюх базавых велічынь.