RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб наданні аб’ектам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» (рэгіянальнага значэння) адносіцца да кампетэнцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс) прапанова аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці павінна ў пісьмовай форме паступіць у абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт.

Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, абавязкова павінна быць прыкладзена: абгрунтаванне неабходнасці надання статусу, апісанне адметных вартасцей, гістарычная даведка з копіямі архіўных дакументаў, якія пацвярджаюць гістарычныя звесткі, фатаграфіі і картаграфічны матэрыял (пункт 3 артыкула 90 і артыкул 91 кодэкса).

На падставе пункта 5 артыкула 93 кодэкса абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт арганізоўвае разгляд прапановы, якая паступіла,на сваім абласным (Мінскім гарадскім) савеце па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

У мэтах выканання пункта 6 артыкула 93 кодэкса абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што культурнай каштоўнасці неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт на падставе прынятага рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны:

прымае рашэнне аб наданні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і катэгорыі (пункт 7 артыкула 93 кодэкса);

накіроўвае ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь копію рашэння для ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пункты 7, 15 артыкула 93 кодэкса) і яго апублікавання на афіцыйным сайце дадзенага рэспубліканскага ведамства.