RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адмаўленне ад паслугі па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 № 405-З «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома адносіцца да асноўных жыллёва-камунальных паслуг (далей – ЖКП).

У цяперашні час надаецца вялікая ўвага якасці жыллёва-камунальных паслуг, заканадаўца ўстанаўлівае новыя патрабаванні, што прад’яўляюцца да ўборкі дапаможных памяшканняў жылога дома, якія заўсёды павінны адпавядаць санітарным нормам і правілам.

Працэдура разгляду патрабаванняў спажыўца ў сувязі з неналежным аказаннем паслугі па ўборцы дапаможных памяшканняў шматкватэрных жылых дамоў устанаўліваецца Законам аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП.

Закон аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП прадугледжвае асноўныя правы спажыўцоў у сферы аказання ЖКП, устанаўлівае парадак заключэння дагавора на аказанне ЖКП, а таксама вызначае, як разглядаюцца патрабаванні спажыўца ў сувязі з неаказаннем ЖКП або аказаннем іх з недахопамі і адказнасць за парушэнне правоў спажыўцоў.

ЖКП па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома аказваецца спажыўцам на канкурэнтнай аснове (п.1 арт. 11 Закона аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП). Дадзеная норма азначае, што спажывец мае права выбраць выканаўцу, які будзе ажыццяўляць ўборку дапаможных памяшканняў жылога дома.

У шматкватэрных жылых дамах, у якіх кіраванне агульнай маёмасцю ажыццяўляецца ўпаўнаважанай асобай (ЖКГ), рашэнне аб выбары выканаўцы на аказанне паслугі па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома ў інтарэсах спажыўца прымаецца ўпаўнаважанай асобай (ч. 3 п. 3 арт. 11 Закона аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП). Упаўнаважаная асоба ў інтарэсах спажыўца заключае дагавор з выканаўцам на аказанне ЖКП па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома.

У выпадку неаказання жыллёва-камунальных паслуг, у тым ліку па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, або іх аказанні з недахопамі прадугледжана права спажыўца звярнуцца непасрэдна як да выканаўцы, так і да ўпаўнаважанай асобе (арт. 18, 19 Закона аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП).

У пытаннях аказання паслугі па ўборцы дапаможных памяшканняў Законам аб абароне правоў спажыўцоў ЖКП прадугледжаны шырокі спектр правоў спажыўца, якія дазваляюць яму аказваць уплыў на належную якасць прадастаўляемай паслугі.