Да 500 базавых велічынь. Зніжаны гранічны памер аплаты наяўнымі грашыма за тавары (работы, паслугі), якія набываюцца грамадзянамі ў суб’ектаў гаспадарання.
У Беларусі ўдвая зніжаны гранічны памер плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі за тавары (работы, паслугі), якія рэалізуюцца ў межах адной здзелкі фізічным асобам юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2021 № 37 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей – Указ).
Дадзены гранічны памер плацяжу зніжаны з 1 000 да 500 базавых велічынь (з 29 тыс.да 14,5 тыс. беларускіх рублёў).
Названая норма ўступае ў сілу з 03.05.2021 (пункт 3 Указа).
Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці