RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якім дакументам на сённяшні дзень рэгламентавана перыядычнасць уборкі месцаў агульнага карыстання?

З 12.06.2020 пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2020 № 7 зацверджаны пералік работ па санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў, а таксама замацаваны віды работ па ўборцы месцаў агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў, іх перыядычнасць.

Тарыф па санітарным утрыманні жылых памяшканняў разлічваецца зыходзячы з колькасці зарэгістраваных у кватэры жыхароў і складае 74 капейкі (з чалавека на месяц).

Выканаўцы, якія аказваюць паслугу па санітарным доглядзе дапаможных памяшканняў жылога дома, з 12.06.2020 кіруюцца перыядычнасцю і відамі работ, устаноўленымі пералікам работ па санітарным доглядзе дапаможных памяшканняў.

 

ПЕРАЛІК

РАБОТ ПА САНІТАРНЫМ ДОГЛЯДЗЕ ДАПАМОЖНЫХ ПАМЯШКАННЯЎ ШМАТКВАТЭРНАГА ЖЫЛОГА ДОМА І ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ ІХ ВЫКАНАННЯ

 

N
п/п

Работы па санітарным доглядзе дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома

Перыядычнасць выканання работ

1

Сухая ўборка дапаможных памяшканняў ад смецця на першых паверхах (першай прыпыначнай пляцоўкі ліфта) і кабін ліфтаў

не менш за 2 разы на тыдзень

2

Сухая ўборка дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў) ад смецця жылых дамоў без ліфтаў

не менш за 1 раз на тыдзень

3

Сухая ўборка дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў) ад смецця жылых дамоў з ліфтамі

не менш за 2 разына месяц

4

Мыйка дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў) жылых дамоў без ліфтаў

не менш за 2 разына месяц

5

Мыйка дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў) жылых дамоў з ліфтамі

не менш за 1 раз на месяц

6

Мыйка кабін ліфтаў

не менш за 1 раз на месяц

7

Вільготная працірка сцен, дзвярэй, плафонаў, ацяпляльных прыбораў, абмятанне пылу са столяў

1 раз на год

8

Уборка склепа, тэхнічнага падполля, гарышча, тэхнічнага паверха і іншых тэхнічных памяшканняў

не меншза 1 раз на год

9

Мыйка акон

1 раз на год

10

Ачыстка дошкі аб’яваў

1 раз на тыдзень

11

Дэзынфекцыя, дэзынсекцыя (знішчэнне насякомых), дэратызацыя (знішчэнне грызуноў)

па меры неабходнасці