RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як праходзіць вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі ў вобласці, якім чынам можна зрабіць прышчэпку?

Як праходзіць вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі ў вобласці, якім чынам можна зрабіць прышчэпку?

Вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 у Магілёўскай вобласці праводзіцца з лютага бягучага года.  Тактыка вакцынацыі супраць COVID-19 вызначана нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021–2022 гады, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, згодна з якім укаранёна паэтапнае правядзенне кампаніі вакцынацыі.

На першым этапе вакцынацыю праходзяць групы павышанай рызыкі перадачы інфекцыі – медыцынскія работнікі, работнікі ўстаноў адукацыі, а таксама работнікі ўстаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя у красавіку магчымасць зрабіць прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі стане даступнай для ўсіх жадаючых дарослых асоб, якія не маюць супрацьпаказанняў да вакцынацыі.

Ужо цяпер любы жадаючы можа звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства (знаходжання), каб папярэдне запісацца на прышчэпку. У далейшым, па меры паступлення вакцыны, жадаючыя будуць запрашацца ў паліклінікі для вакцынацыі. Пытанне аб правядзенні прафілактычнай прышчэпкі будзе вырашацца ўрачом-спецыялістам непасрэдна перад вакцынацыяй з улікам стану здароўя пацыента, наяўных паказанняў і супрацьпаказанняў.