RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці дапускаецца правядзенне інструктажаў па ахове працы ў дыстанцыйнай форме?

Пытанне: Ці дапускаецца правядзенне інструктажаў па ахове працы ў дыстанцыйнай форме?

Адказ: Згодна з пунктам 31 Палажэння аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 28.11.2008 № 175 (далей – Інструкцыя № 175), інструктаж па ахове працы завяршаецца праверкай засвоеных ведаў па пытаннях аховы працы, якія змяшчаюцца ў інструкцыях па ахове працы для прафесій рабочых і (або) асобных відаў работ (паслуг) або праграме першаснага інструктажу па ахове працы на працоўным месцы, вусным апытаннем або з дапамогай тэхнічных сродкаў навучання, а таксама праверкай набытых навыкаў бяспечных метадаў і прыёмаў працы асобай, якая праводзіла інструктаж па ахове працы.

Правядзенне інструктажаў па ахове працы дыстанцыйным спосабам не мэтазгодна, паколькі немагчыма ацаніць веды па пытаннях аховы працы, атрыманыя пры інструктажы па ахове працы, а таксама праверыць набытыя навыкі бяспечных метадаў і прыёмаў працы.

Акрамя таго, правядзенне інструктажаў па ахове працы ў дыстанцыйнай форме не прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2008 № 356-З «Аб ахове працы» і інструкцыяй № 175.