RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якім памеры выплачваюцца дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і пераважна пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання

У якім памеры выплачваюцца дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і пераважна пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання

Адказ: у адпаведнасці з артыкуламі 21, 22 Закона Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2009 № 9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»(далей – Закон ЧАЭС) асобы, зарэгістраваныя па месцы жыхарства на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або ў зоне з правам на адсяленне маюць права на выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (далей – дапамога) у памеры 150 працэнтаў ад памераў, устаноўленых артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон).

Для прызначэння і выплаты дапамогі ў павышаным памеры неабходныя наступныя дакументы:

пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, якая прадастаўляе права на льготы ў адпаведнасці з артыкуламі 21 і 22 Закона ЧАЭС (далей – пасведчанне);

даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і – для пацверджання рэгістрацыі па месцы жыхарства ў населеным пункце, што знаходзіцца на тэрыторыі, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню ў зоне наступнага адсялення або зоне з правам на адсяленне.

Пры гэтым дапамога ў павышаным памеры прызначаецца і выплачваецца не раней за дзень выдачы пасведчання.

У выпадку змены рэгістрацыі па месцы жыхарства асобы, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, памер дапамогі пераглядаецца.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2021 № 75 зацверджаны новы пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, у Магілёўскай вобласці зменшылася на 38. Названы пералік пераглядаецца раз на 5 гадоў.